ЗРК С-400

Зенітна-ракетны комплекс «Тыумф». Фота: Wikimedia Commons

Вайсковы эксперт Алег Жданаў у сваім відэастрыме выказаў меркаванне, што самалётамі АН-24 на тэрыторыю Беларусі завозяцца зенітна-ракетныя ўстаноўкі С-400. 

Вядома, што ў маі 2022 года Беларусь выказала намер набыць такія комплексы. У канцы студзеня гэтага года Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што краіна паставіла на баявое дзяжурства перададзеныя Расіяй зенітныя ракетныя комплексы С-400 і «Іскандэр». 

З другога боку, адзначае эксперт, гэтыя пастаўкі могуць быць звязаныя з узмацненнем Расіяй сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) перад размяшчэннем на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі.

Такім чынам пашыраецца супольная сістэма СПА Саюзнай дзяржавы.

Жданаў заўважае, што могуць перакідвацца як пускавыя ўстаноўкі, так і ракеты да іх.

Алег Жданаў заўважыў, што ракеты, выпушчаныя з тэрыторыі Курскай вобласці, даляцелі да Кіева. Пра гэта сведчыць адзін з абстрэлаў горада. З Беларусі адлегласць яшчэ меншая.

Патэнцыйна расійскія ўстаноўкі С-300 і С-400 у Беларусі могуць выкарыстоўвацца для абстрэлу ўкраінскай тэрыторыі.

Пры гэтым ён акцэнтуе ўвагу на тым, што «такіх ракет у Расіі шмат. Яны складаюць пагрозу для ўкраінскага боку, бо адсутнічаюць сродкі для ліквідацыі» ракет такога роду.

Чытайце яшчэ:

Гомельскія міліцыянты зрабілі справаздачу пра рэпрэсіі, а выпадкова паказалі расійскія ракетныя комплексы

Эксперт выказаў меркаванне, для чаго Расія раскансервуе танкі Т-55

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
49