Аднак Вялікабрытанія настаяла на тым, каб ніякай відэатрансляцыі гэтага пасяджэння не было, паведаміла брытанская дэлегацыя ў твітар-акаўнце. Брытанскі пасол таксама адмовілася прысутнічаць на гэтым пасяджэнні асабіста. «Калі спадарыня Львова-Бялова хоча расказаць пра свае дзеянні, яна можа зрабіць гэта ў Гаазе», — заявіла брытанская місія.

Як адзначае New York Times, блакаванне трансляцыі азначае, што ніякі відэазапіс не будзе захаваны на сайце ААН і пастфактум. Для трансляцыі патрабуецца згода ўсіх 15 членаў Рады Бяспекі, пастаянных або часовых, і пярэчанні бываюць рэдка. Зрэшты, па даных газеты, у мінулым месяцы Кітай падобным чынам заблакаваў трансляцыю пасяджэння, прысвечанага парушэнням правоў чалавека ў Паўночнай Карэі.

Намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі напісаў у твітары, што Расія арганізуе альтэрнатыўную трансляцыю выступу Львовай-Бяловай.

Таксама ён прыгразіў, што Расія будзе разглядаць гэты выпадак як прэцэдэнт, каб блакаваць трансляцыі абмеркаванняў, ініцыяваных заходнімі краінамі. Заходнія краіны ў апошнія месяцы неаднаразова арганізоўвалі пасяджэнні, прысвечаныя, напрыклад, зверствам расійскіх войскаў ва Украіне.

У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

Клас
49
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5