Франак Вячорка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Франак Вячорка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Логіка ўкраінскай адміністрацыі вельмі зразумелая. Яны не хочуць злаваць Лукашэнку. Ім здаецца, што калі яго не злаваць, не правакаваць, ён не нападзе. Але гэтак жа думалі да лютага 2022 года, і мы бачылі, чым гэта скончылася.

Не хацелася б, каб кіраўніцтва Украіны наступала на тыя ж граблі», — заявіў Беларускаму расследавальніцкаму цэнтру дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Кабінет Ціханоўскай будзе падтрымліваць Кіеў «незалежна ад таго, якія заявы будуць рабіць дарадцы Зяленскага».

Ён таксама не пагадзіўся з заявай Раднянскага аб тым, што беларуская апазіцыя нерэлевантная.

«Што тычыцца Святланы Ціханоўскай, то яна выйграла выбары з вялікай доляй верагоднасці, за яе прагаласавалі мільёны беларусаў. Ігнараваць гэты факт — недальнабачнасць, а то і проста неразуменне ўкраінскім кіраўніцтвам беларускай сітуацыі.

У інтарэсах Украіны мець моцныя дэмакратычныя сілы і слабы рэжым Лукашэнкі», — упэўнены Вячорка.

Чытайце таксама:

«Мы цэнім той факт, што ёсць беларуская апазіцыя, але яна нерэлевантная на сёння». Інтэрв'ю з дарадцам Зяленскага

Былыя актывы «Беларуснафты» ва Украіне перайшлі Рынату Ахметаву

Якія новыя санкцыі могуць увесці супраць Беларусі ў адказ на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі?

Клас
79
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1