Падчас сустрэчы, паводле афіцыйнай інфармацыі, Лукашэнка і Пуцін збіраюцца абмеркаваць пытанні беларуска-расійскіх узаемаадносінаў, у тым ліку тыя, якія не будуць закранацца на пасяджэнні ВДР. Сярод гэтых пытанняў — імпартазамяшчэнне, паглыбленне кааперацыі, развіццё высокатэхналагічных галін, міжнародная абстаноўка, меры па забеспячэнні бяспекі.

6 красавіка Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы. Тут, паводле афіцыйных паведамленняў, будзе разгледжана выкананне асноўных кірункаў рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021—2123 гады і саюзных праграм, а таксама распрацоўка Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Расійскі палітык: «Лукашэнка першым пабяжыць з ядзернай зброяй здавацца на Захад». Гігін кінуўся ў абарону

ISW: Крэмль будзе прымушаць Лукашэнку да яшчэ больш глыбокай інтэграцыі

«Мы цэнім той факт, што ёсць беларуская апазіцыя, але яна нерэлевантная на сёння». Інтэрв'ю з дарадцам Зяленскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9