Прычынай названа рашэнне Міжнароднай федэрацыі фехтавання дапусціць расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных турніраў, паведамляе «Позірк».

«Федэрацыя фехтавання Польшчы салідарная з украінскай федэрацыяй фехтавання ў яе намаганнях па адхіленні ад спаборніцтваў <…> людзей, якія падтрымліваюць жорсткую вайну і рэжым Уладзіміра Пуціна», — гаворыцца ў заяве.

10 сакавіка Міжнародная федэрацыя фехтавання дазволіла беларускім і расійскім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах пад сваёй эгідай у нейтральным статусе. 

16 сакавіка этап Кубка свету па жаночай рапіры адмовілася праводзіць Федэрацыя фехтавання Германіі.

Міжнародная федэрацыя коннага спорту працягнула адхіленне ад спаборніцтваў беларускіх людзей і коней

УЕФА не стала адхіляць Беларусь ад міжнародных турніраў

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0