МУС сфармавала чатыры пералікі абʼектаў у Беларусі, якія будуць абсталяваны відэаназіраннем і спецыяльнымі дэтэктарамі, расказаў намеснік унутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч. Пералік абʼектаў не быў апублічаны.

Казакевіч распавёў, што ў новым фармаце сістэма пачала працаваць са снежня мінулага года, і за гэты час з яе дапамогай толькі ў Мінску было раскрыта больш за 40 злачынстваў. Паводле яго, камеры дапамаглі ўстанавіць людзей, якія маюць дачыненне да тэракту на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах у канцы лютага 2023 года.

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў адзначыў, што сістэма маніторынгу «актуальна для ўсіх рэгіёнаў рэспублікі». Аднак, паводле яго, спачатку неабходна палепшыць тэхнічныя магчымасці камер для дакладнага распазнавання твараў і нумарных знакаў аўто.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
19