Сем’і падзяліліся, бо мама ці тата, сын ці дачка за кратамі па палітычных прычынах. Сем’і падзяліліся, бо бабуля ці дзядуля глядзяць тэлевізар, вераць кожнаму слову і не хочуць разумець, што іх пенсіі змяншаюцца не праз «бразгат гусеніц» на Захадзе, а таму што рэжым уступіў у вайну, кажа Ціханоўская.

«Але ўсё ж Вялікдзень мусіць аб’ядноўваць сем’і. Як аб’ядналіся ў 2020 годзе беларусы, якія сталі адной вялікай сям’ёй. І сем’і, якія падзяліў рэжым, таксама аб’яднаюцца. Людзі выйдуць з-за кратаў, а бабулі з дзядулямі будуць ведаць праўду, бо мы не апусцім рукі. Я зычу кожнай сям’і міру і дабрабыту. Беражыце сябе і сваіх родных», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень. Хрыстос уваскрос!

«Нашы мовы зліваліся ў адну». У Лодзі беларусы і палякі разам сустрэлі Вялікдзень

Як красіць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1