Лукашэнка і Пуцін у Крамлі. Скрыншот відэа «Пул першага»

Лукашэнка і Пуцін у Крамлі. Скрыншот відэа «Пул першага»

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна, расказаў, што той не раз запрашаў Лукашэнку ў сваю крамлёўскую кватэру.

«І ў гэты раз, наколькі мне вядома, запрашаў. Не ведаю толькі, можна пра гэта казаць ці не, але ўжо сказаў», — пракаментаваў ён візіт Лукашэнкі ў Маскву 5-6 красавіка каналу «Расія 24».

Лукашэнка і Пуцін размаўлялі там некалькі гадзін. «Абмяркоўваліся самыя закрытыя тэмы, зразумела», — напісала прэс-служба Лукашэнкі.

У гэтую ж кватэру Пуцін раней запрашаў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна пасля сустрэчы ў Крамлі.

«У нас быў працоўны абед, потым я запрасіў старшыню па дружбе перайсці ў іншае памяшканне — у мяне тут ёсць кватэра, у якой я апошнім часам шмат праводжу часу: і працую тут, і начую вельмі часта, — таму мы перабраліся туды. Седзячы ля каміна і папіваючы гарбату, размаўлялі пра ўсё не спяшаючыся», — расказваў Пуцін пра той візіт каналу «Расія 24».

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
9