Афіцыйная дата заснавання Слуцка была зменена з 1116 на 1005 года рашэннем Слуцкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 верасня 2022 года.
Гэтае рашэнне было чыноўніцка-валюнтарысцкім і прадыктавана асабістымі амбіцыямі мясцовых вертыкальшчыкаў, а не новымі адкрыццямі гістарычнай навукі. Праўда, раённае кіраўніцтва пры прыняцці рашэння апелявала акурат да гістарычных дакументаў, але дакументы тыя былі вядомыя даўно, тое ж, што да іх сведчанняў у прафесійных даследчыкаў было крытычнае стаўленне, мела сур'ёзныя прычыны.
Але ў жаданні апярэдзіць суседні Капыль, кіраўніцтва якога ў 2016 годзе правяло падобны фінт, валявым рашэннем дадаўшы сабе аж 268 гадоў і апярэдзіўшы Слуцк больш чым на стагоддзе, слуцкія вертыкальшчыкі з думкай навукоўцаў не лічыліся.
Чытайце таксама:
Слуцк прыняў выклік Капыля і таксама хоча дадаць сабе гадоў. Але ёсць нюансы
У Лідзе хочуць правесці археалагічныя раскопкі, каб горад стаў старэйшым





