Скрын з відэа

Скрын з відэа

Увечары 11 красавіка ў сацыяльных сетках распаўсюдзілі відэа жорсткага забойства ўкраінскага палоннага. На кадрах задакументавана, як расійскі вайсковец нажом адразае галаву ўкраінскаму абаронцу, які на той момант быў яшчэ жывы.

Знаходзячыся ў шокавым стане, палонны крычыць, што яму балюча. Акупанты каментуюць пакаранне словамі «Працуем, браты», «Ламай хрыбетнік, што ніколі башку не рэзаў, н***».

Адрэзаную галаву расіяне дэманструюць на камеру і кажуць, што яе трэба адправіць камандзіру забітага.

Скрын з відэа

Скрын з відэа

Твар акупанта, які здзейсніў пакаранне, на відэа закрыты маскай. На запісе відаць, як прысутны на месцы забойства расійскі вайсковец дэманструе на камеру бронекамізэльку пакаранага ўкраінскага палоннага.

На відэа таксама можна ўбачыць зялёнае лісце, што можа сведчыць аб тым, што запіс зроблены ў мінулым годзе.

На з'яўленне шакуюых кадраў адрэагаваў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

«За ўсё будзе адказ і адказнасць», — напісаў ён у тэлеграме.

У сакавіку стала вядома, што расійскія захопнікі расстралялі бяззбройнага ўкраінскага палоннага пасля слоў «Слава Украіне».

«Слава Украіне!» СБУ канчаткова ўстанавіла асобу расстралянага ў палоне байца. Зяленскі прысвоіў яму званне Героя Украіны

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?