Першая імпрэза з гэтай серыі адбудзецца ўжо ў гэтую пятніцу, 14 красавіка, у Тбілісі. На ёй будуць беларусы Super Besse, Papa Bo Selektah і Kutah, а таксама грузінскі Antiproject.
Другая імпрэза пройдзе ў Вільні 28 красавіка — з дуэтам Светы Бень і Галі Чыкіс, Papa Bo Selektah, StereoBeaver і Spitzin.
Пра наступныя канцэрты арганізатары паведамяць у маі.
На вечарыны запрашаюцца яскравыя музыкі лакальных сцэн, каб такім чынам ахапіць не толькі беларусаў замежжа, але і мясцовае прагрэсіўнае кам'юніці.
Канцэртамі Papa Bo з камандай хочуць гучна заявіць пра беларускую незалежную музычную культуру, салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і праблему знікнення з міжнароднага парадку дня сацыяльна-палітычнага крызісу ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Арт-менеджара Аляксандра Багданава (Papa Bo) і сцэнографа Максіма Крука асудзілі на тры гады хіміі





