Платформа Discord

Пра тое, што гэта за платформа, распавядае Le Monde. Адзначаецца, што яна была створаная ў 2015 годзе і на сёння штомесяц мае каля 190 мільёнаў карыстальнікаў. Першапачаткова створаная для палягчэння галасавога абмену паміж гульцамі ў відэагульні, гэтая платформа набыла вялікую папулярнасць падчас пандэміі, калі ёй сталі карыстацца студэнты, вучні, настаўнікі і выкладчыкі для анлайн-заняткаў.

Discord са штаб-кватэрай у Сан-Францыска стала сябе пазіцыянаваць як універсальны інструмент для аўдыя, відэа і тэкставых чатаў, кшталту Skype. Праграма мае версію як для камп'ютара, так і для смартфона. Эксперты лічаць, што па сваім функцыянале яна пераўзыходзіць такія месенджары, як Telegram ці WhatsApp.

Платформа размяшчае суполкі з колькасцю ўдзельнікаў ад некалькіх чалавек да некалькіх тысяч. Яны заснаваныя на прынцыпе сервера, які карыстальнік Інтэрнэта можа адкрыць бясплатна. Ён можа зрабіць яго прыватным або агульнадаступным і запрасіць іншых людзей размаўляць у розных адкрытых каналах унутры самога сервера.

Поспех платформы некаторыя даследчыкі тлумачаць стомленасцю ад буйных сацыяльных сетак, такіх як Twitter ці Facebook, якія злучаюць мільёны карыстальнікаў Інтэрнэта і маюць шмат непрадбачаных пабочных эфектаў. Таму людзі імкнуцца да ўдзелу ў меншых суполках, дзе абʼяднаныя аднадумцы.

Аднак платформа хутка прыцягнула людзей з дэвіянтнымі схільнасцямі. Напрыклад, у 2017 годзе некалькі расследаванняў выявілі існаванне шматлікіх сервераў, звязаных з неанацысцкімі і ўльтраправымі групамі. У 2022 годзе стала вядома, што на ёй абмяркоўваў свае планы будучы забойца наведвальнікаў супермаркета ў Буфала (ЗША).

Як паказала расследаванне, першыя дакументы былі размешчаныя на серверы Thug Shaker Central, які абʼядноўваў каля дваццаці чалавек і быў даступны толькі па запрашэннях. Адзін з удзельнікаў гэтага сервера ў пачатку сакавіка перапосціў некаторыя з канфідэнцыйных дакументаў на іншым серверы. Затым другі карыстальнік размясціў фотаздымкі ў трэцім, значна больш папулярным серверы, прысвечаным картам для відэагульні Minecraft.

Чат-групы Discord нельга размяшчаць на прыватных серверах карыстальнікаў. Усе размовы, перапіска і адпраўленыя файлы захоўваюцца на серверах кампаніі. У адрозненне ад іншых месенджараў, такіх як Telegram, усе размовы ў Discord не шыфруюцца, а сама платформа мае моцную каманду мадэратараў. Яны сочаць за тым, каб карыстальнікі прытрымліваліся правілаў сэрвісу. У выпадку парушэнняў выдаюцца папярэджанні і выдаляюцца як уліковыя запісы, так і цэлыя чаты.

Усё гэта дае следчым магчымасць спадзявацца на тое, што кампанія зможа надаць неабходную інфармацыю ў рамках расследавання ўцечкі інфармацыі, якая тычыцца абмену файламі і IP-адрасаў карыстальнікаў, у першую чаргу ўдзельнікаў групы Thug Shaker Central.

Чытайце яшчэ:

Element: што за месенджар, якім карыстаюцца Бундэсвер, фіны і беларуская апазіцыя

«Небяспечны». Еўракамісія забараніла сваім супрацоўнікам карыстацца TikTok на ўсіх прыладах

Тэхналогіі, якія прыйшлі ў 2000-я і зрабілі нас шчаслівымі: інтэрнэт, мабільнікі, гульні. Настальгуем

Названы самы папулярны мэсэнджар у Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1