Супрацоўнік ДАІ правярае дакументы ў кіроўцаў у Веткаўскім раёне. Фота: тэлеграм-канал «Голас Веткаўшчыны»

Супрацоўнік ДАІ правярае дакументы ў кіроўцаў у Веткаўскім раёне. Фота: тэлеграм-канал «Голас Веткаўшчыны»

Па назіраннях жыхароў Рэчыцкага раёна, з 10 красавіка міліцыя стаіць на трасе М-10 каля кавярні «Максім», усіх спрэс не спыняе, а назірае за аўтапатокам.

У Веткаўскім раёне, паводле афіцыйнай версіі, супрацоўнікі ДАІ надаюць увагу транспартным сродкам, якія перавозяць грузы. Пры гэтым «на асаблівым кантролі» знаходзіцца выкананне ПДР кіроўцамі, а таксама тэхнічны стан грузавога аўтамабіля.

На фота ўзброены даішнік правярае дакументы кіроўцаў грузавікоў у Веткаўскім раёне.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6