Падчас здымак фільма. Фота: Ульяна Шаргаева

Як паведаміла Мара Тамковіч Reform.by, ідзе ўжо трэці дзень здымачнага працэсу, учора здымалі сцэны, звязаныя з затрыманнем галоўнай гераіні.

Мара Тамковіч вядомая беларускаму і польскаму гледачу сваёй кароткаметражнай стужкай «У жывым эфіры» (Na žywo / Live), створанай па матывах гісторыі затрымання Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай падчас стрыму з «Плошчы Перамен». Фільм неаднаразова быў адзначаны на польскіх і міжнародных кінафестывалях.

Як сказала Мара Тамковіч, «8 гадоў 3 месяцы», у адрозненне ад «У жывым эфіры», канцэнтруецца на тэме кахання. Галоўныя героі фільма — гэта журналісты Лена і Ілья. Яны праходзяць праз пратэсты ды наступствы гэтых пратэстаў і ў жудасных умовах намагаюцца захаваць сябе як пару, сям’ю.

Галоўную ролю ў карціне будзе выконваць Аляксандра Вайцэховіч — тая ж актрыса, якая здымалася ў «У жывым эфіры». Галоўную мужчынскую ролю ў стужцы будзе іграць літоўскі акцёр.

Новы праект Мары Тамковіч прафінансаваў Польскі інстытут кінамастацтва. Бюджэт фільма — 1 мільён злотых, усе здымкі будуць весціся ў Варшаве.

Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Ігар Ільяш — журналісты телеканала «Белсат», сямейная пара. У 2021 годзе Кацярына атрымала 2 гады зняволення за стрым з Плошчы Перамен у Мінску. У зняволенні ёй выставілі новае абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве» і прысудзілі яшчэ 8 гадоў і 3 месяцы.

Чытайце таксама:

Ігар і Дар’я Лосікі, Кацярына Андрэева, Эдуард Лобаў. Каго Рада БНР узнагародзіла медалём ордэна «Пагоні»

«Прасіла прывезці некалькі сукенак і вершы Бродскага». Муж зняволенай Кацярыны Андрэевай згадвае іх спатканні

«Любыя праявы пачуццяў спыняюцца». Журналістка Дар'я Чульцова, якая выйшла на свабоду, — пра тое, як жывуць і кахаюць у калоніі

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1