Фота: Расійскі футбольны саюз

Фота: Расійскі футбольны саюз

Зборная Расіі адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце Футбольнай асацыяцыі Цэнтральнай Азіі (CAFA). Пра гэта журналістам распавёў генеральны сакратар Расійскага футбольнага саюза (РФС) Максім Мітрафанаў, піша РБК.

«Адмовіліся ад турніру CAFA. Учора адправілі ім ліст. Галоўная прычына — вялікая нагрузка на гульцоў», — сказаў Мітрафанаў.

Турнір плануецца ў чэрвені ў Ташкенце і Бішкеку, у ім згуляюць Таджыкістан, Іран, Узбекістан, Кіргізія, Туркменістан і Афганістан.

Зборная Расіі пасля адхілення ў сувязі з падзеямі ва Украіне ад турніраў пад эгідай ФІФА і УЕФА правяла толькі пяць таварыскіх матчаў — з камандамі Кыргызстана (2:1), Таджыкістана (0:0), Узбекістана (0:0), Ірана (1:1) і Ірака (2:0).

Чытаць таксама:

Вызначыліся першыя паўфіналісты Лігі чэмпіёнаў

Беларускі футбаліст Касмынін: Хачу патрапіць у спіс гульцоў нацыянальнай каманды Таджыкістана

Майк Тайсан дапусціў магчымасць рэваншу з Халіфілдам. Праз 26 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0