«Ну, па-першае, ніякі Пуцін там не быў. Гэта дакладна вядомая рэч. Для таго, каб пагутарыць з гэтым Пуціным, вы павінны мінімум 10-14 дзён правесці на каранціне. Ніякага Пуціна там не было. Быў звычайны двайнік, якіх у яго не адзін — гэта ўжо гэтак жа вядомая рэч».

Са слоў Данілава, Пуцін — «чалавек спалоханы», і думаць, што ён можа прыехаць такім чынам — проста немагчыма.

Сакратар РНБА нагадаў, як замежных гасцей садзяць за стол на вялікай адлегласці ад расійскага дыктатара, а паездкі Пуціна, з яго слоў, — гэта «цэлая працэдура», дзе падрыхтоўчы працэс стартуе «за 2-3 тыдні» і «ніякіх экспромтаў там даўно няма».

«Гэта прамая супрацьлегласць нашаму прэзідэнту, які можа ў любы час наведаць лінію фронту, непасрэдна быць з нашымі вайскоўцамі. Гэта наша адрозненне. Адрозненне ад бункернага дзеда Пуціна, які хутка сам сябе будзе палохацца», — падсумаваў Данілаў.

Чытайце таксама:

Пуцін наведаў расійскія войскі на поўдні Украіны

У Крамлі адрэдагавалі відэа візіту Пуціна. Ëн гаварыў пра Вялікдзень у будучым часе

ISW назваў мэты паездкі Пуціна на акупаваныя тэрыторыі

Клас
36
Панылы сорам
3
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1