«Беларусь — гэта граніца паміж Усходам і Захадам», — пісаў Канчэўскі.

Галоўнай мэтай народа Канчэўскі лічыў дзяржаўную незалежнасць. Адной з галоўных перашкод для раскрыцця людскога патэнцыялу лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб'яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Месца пахавання Ігната Канчэўскага згубілася. Але дата смерці вядомая: 21 красавіка 1923 года. Заўтра спаўняецца сто гадоў са дня яго смерці. Ëн мог быць пахаваны на Антокальскіх могілках Вільні, таму віленская беларуская моладзь менавіта там ладзіць незвычайную імпрэзу.

А 16-й гадзіне юнакі збіраюцца там, каб запаліць лампадкі і працытаваць радкі яго эсэ і вершаў каля ўваходу на могілкі. У той жа дзень а 19-й студэнцкае таварыства «Неафіларэтаў» будзе ладзіць у Вільні імпрэзу-абмеркаванне

Дарэчы, не факт, што наступнае пакаленне не адшукае магілу Канчэўскага. Так, аўтар «Адвечным шляхам» доўгі час заставаўся «чалавекам без вобразу». Яго фотаздымкі былі згубленыя. Але ўрэшце фота знайшлося.

Ігнат Канчэўскі ў 1915—1917 гадах вучыўся ў Маскоўскім ўніверсітэце, гэтае фота паходзіць з яго ўніверсітэцкай справы. Фота, якое вы бачыце ўверсе артыкула, знайшоў расійскі гісторык Ігар Барынаў у Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы.

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0