Фота: Веткаўскі музей

Фота: Веткаўскі музей

«Сябры, хочам з вамі падзяліцца радасцю! Глядзіце, якую ўчора ікону наш музей атрымаў у падарунак!», — паведамілі музейшчыкі ў сваіх сацсетках.

Там жа размешчаны фотаздымак той самай іконы і відэа, на якім яе ўладальніца — спадарыня Алена — распавядае, што ёй гэты абраз перайшоў у спадчыну ад бабулі Кастылёвай Надзеі з вёскі Радуль Чарнігаўскай вобласці.

На пытанне, чаму жанчына вырашыла падарыць ікону менавіта Веткаўскаму музею, яна патлумачыла, што аднойчы краязнаўчы матэрыял пра яе ўкраінскую вёску рабіў гомелец Саша Нікіцін — мясцовы музейшчык і экскурсавод. Жанчыне так імпануе, што і як ён робіць, што яна вырашыла даверыць ікону беларускаму музею, з якім Саша Нікіцін працуе.

«Гэта для нас вельмі значны падарунак яшчэ і таму, што мы збіраем у тым ліку іконы, ківоты, фотаздымкі ды й любыя рэчы з той мясцовасці. Веткаўскі музей з дня свайго заснавання даследуе гісторыю роду радульскага майстра-ківотніка Пятра Кастылёва», — паведамілі музейшчыкі.

У хуткім часе ікону чакае рэстаўрацыя, пасля чаго яна стане часткай выставачнага фонду Веткаўскага музея.

Чытайце таксама:

Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя

Падчас раскопак на Менцы знайшлі артэфакты X-XII стагоддзяў

Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0