Уладзімір Рута. Фота з фэйсбука

Уладзімір Рута. Фота з фэйсбука

Як паведамляюць крыніцы Reform.by, Уладзіслаў Рута быў абраны старшынёй некамерцыйнага прафесійнага аб’яднання фатографаў большасцю галасоў.

Уладзіслаў Рута — архітэктар, рэстаўратар і фатограф. У 1990-х працаваў на кіруючых пасадах у прадпрыемствах сферы графічнага і аб’ёмнага дызайну. Мае досвед працы галоўным рэдактарам часопіса рэкламнага агенцтва, галоўным архітэктарам раёна. Працаваў начальнікам аддзела навукова-праектных прац і рэстаўрацыйнай вытворчасці ў Міністэрстве культуры ў 2010-х.

Плённа займаецца фотаздымкамі і відэаздымкамі з 2000-х. Сярод настаўнікаў вылучае У. Суцягіна і У. Карбоўскага, з якімі пазнаёміўся ў рэстаўрацыйных майстэрнях. З’яўляецца сузаснавальнікам аб’яднання «Фотамастацтва», якое пазней было перайменавана ў Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў. Удзельнік выстаў і фотафорумаў у Мінску і Гомелі. Сфера цікавасці — панарамная фатаграфія, ландшафтная фатаграфія, travel-фатаграфія. Персанальная выстава «Гарызонт падзей» Уладзіслава Руты адбылася ў 2019 годзе ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Раней аб’яднанне фатографаў узначальваў фатограф і сузаснавальнік Фоташколы ФШ1 Андрэй Дубінін.

Фатограф падаў на конкурс выяву, створаную штучным інтэлектам. І перамог

Як нейрасетка бачыць заснавальнікаў БНР? ФОТЫ

Феномен Midjourney: чаму гэтая нейрасетка стала мегапапулярнай і як ёй карыстацца?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1