Беспілотнік, разламаны напалову, «забралі на экспертызу, падчас якой будуць устаноўлены тыя, хто яго запусціў, і тое, куды ён ляцеў», заявіла крыніца агенцтва ТАСС.

Тэлеграм-канал Baza паведаміў крыху больш падрабязнасцяў. Па звестках выдання, абломкі лятальнага апарата знайшла мясцовая жыхарка, якая прыйшла ў лес хаваць кацяня. Яна не стала паведамляць у паліцыю, бо спалохалася, што яе пакараюць за незаконнае пахаванне жывёлы.

Акрамя таго, яна вырашыла, што гэта «нечая цацка», і проста скінула фатаграфіі дрона ў чат садовага таварыства. У паліцыю пра беспілотнік паведаміў адзін з удзельнікаў чата.

Беспілотнік (па даных Baza, гэта UJ-22 Airborne) нёс 17 кілаграмаў выбухоўкі. Як мяркуецца, лятальны апарат упаў, таму што ў яго скончылася паліва.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
0