Абстрэл ва Умані. Скрыншот відэа

Абстрэл ва Умані. Скрыншот відэа

У раёне Кіева падчас расійскага ракетнага налёту гэтай ноччу былі збітыя 11 ракет і два беспілотнікі, ахвяр сярод мірнага насельніцтва няма, паведаміў кіраўнік Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко.

Па словах кіраўніка адміністрацыі, у адным месцы сталіцы абломкі ракеты пашкодзілі лінію электраперадач і дарожнае пакрыццё, іншых разбурэнняў пакуль не зафіксавана.

Папко нагадаў, што гэты ракетны налёт на сталіцу расіяне здзейснілі праз 51 дзень пасля папярэдняга, які быў 9 сакавіка.

А вось у Дняпры ў выніку налёту загінулі жанчына і трохгадовае дзіця.

Ва Умані ракета трапіла ў жылы дзевяціпавярховік, разбурыўшы цэлы пад'езд. Вядома пра семярых загінулых і некалькіх параненых. Працуюць ратавальнікі, медыкі і паліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
19