Фота: прэс-службы міліцыі

Фота: прэс-службы міліцыі

Кіроўца фуры «Вольва», які з'ехаў з месца смяротнага ДТЗ у Вілейскім раёне, затрыманы пасля вяртання ў Беларусь, паведамляе «Мінская праўда».

У канцы сакавіка ў Вілейскі РАУС паступіла паведамленне, што паблізу вёскі Шчарка на абочыне дарогі знойдзены труп 62-гадовага мясцовага жыхара. На целе ў яго былі характэрныя для ДТЗ пашкоджанні.

Аператыўнікі выявілі некалькі пластыкавых аскепкаў ад аўтамабіля. Першапачаткова было незразумела, якому элементу аўто яны належаць. Але карпатлівая праца дала вынік.

Аскепкі былі ідэнтыфікаваныя як часткі вялікагруза «Вольва». Знайшлі аўтапоезд з літоўскай рэгістрацыяй, які ехаў у той час у Літву. Кіроўца паспеў выехаць. Аднак адразу пасля вяртання ў Беларусь 52-гадовага жыхара Заслаўя затрымалі. Ён прызнаўся, што здзейсніў наезд.

Следчымі заведзеная крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Чытаць таксама:

У Расіі другакласнік здзейсніў суіцыд з-за нязробленых урокаў

Беларус і ўкраінка загінулі ў аўтакатастрофе, едучы са спатканне

У Аўстрыі беларус на фуры ўрэзаўся ў легкавік, за рулём якога быў 87-гадовы мясцовы жыхар

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
2