Літоўскія мытнікі фіксуюць усё больш спробаў транспарціроўкі тавараў па дзіўных маршрутах. Напрыклад, са Славакіі ці Чэхіі ў Турцыю праз Літву, Беларусь ці Расію, хаця ёсць і больш кароткі шлях. Або з Германіі ці Эстоніі ў Вялікабрытанію ці Паўднёвую Карэю, Тайланд і ААЭ праз Літву і Беларусь.

Мытня Літвы падазрае, што такія грузы прызначаюцца для Расіі, а дзіўныя маршруты з'яўляюцца спробай абысці санкцыі. Літоўскі бок папярэджвае, што не будзе прапускаць грузы, калі яны ідуць па нелагічных або эканамічна нявыгадных маршрутах, і будзе рэкамендаваць перавозчыкам выбраць іншы маршрут.

Чытайце таксама:

Літва абмяжуе ўезд праз два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Валер Булгакаў: Найбольш блізкія беларусам — украінцы, а не літоўцы

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2