Дарога Р69, дзе 20 лютага здарылася ДТЗ з удзелам маршруткі і МАЗа. Усе фота: «Мінская праўда»

Дарога Р69, дзе 20 лютага здарылася ДТЗ з удзелам маршруткі і МАЗа. Усе фота: «Мінская праўда»

Як піша выданне ў тэлеграм-канале, да месца аварыі і некалькі сотняў метраў пасля дарога адрамантаваная, зроблены ямачны рамонт.

А далей «карціна сумная» — уся дарога ў ямінах.

Здымкі аўтары зрабілі за 21 км ад Смалявічаў, недалёка ад прыпыначнага пункта «Вызваленне». Яны пішуць, што на дарозе ўбачылі дарожных рабочых, якія рабілі нейкія замеры.

Аварыя з удзелам маршруткі і гружанага МАЗа здарылася 20 лютага паблізу Смалявічаў. У выніку лабавога сутыкнення загінулі 11 чалавек, яшчэ 9 у вельмі цяжкім стане былі шпіталізаваныя ў бальніцы. Пазней двое з іх памерлі. Сярод загінулых былі і дзеці.

Генпракурор Андрэй Швед, распавядаючы аб прычынах здарэння, сказаў журналістам, што «за ўсімі гэтымі трагічнымі абставінамі стаіць цэлы комплекс праблем». Напрыклад, ён назваў перагружанасць маршруткі, адсутнасць тэхагляду ў МАЗа. Але стан дарогі сярод прычын ДТЗ генпракурор не адзначыў.

Лукашэнка 24 красавіка даручыў прывесці ўсе дарогі краіны ў належны стан да канца года, «чаго б гэта ні каштавала».

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
21