Яўген Прыгожын. Скрыншот відэа

Яўген Прыгожын. Скрыншот відэа

«Лепш захаваць войска, чым выйграць бітву», — кажа ён.

Паводле Прыгожына, у Бахмуце расіянамі захоплена каля 95 адсоткаў тэрыторыі горада. Тыя пяць працэнтаў, што засталіся, для так званага развіцця поспеху і паходу арміі далей на захад ніякай ролі не маюць.

Прыгожын кажа, што ў ПВК «Вагнер» няма боепрыпасаў, і ніхто на яго так і не выйшаў, каб боепрыпасы даць у неабходным абʼёме.

Прыгожын сказаў, што ў вайне з Украінай загінулі або былі цяжка параненыя дзясяткі тысяч вагнераўцаў.

Таму ён хоча захаваць ПВК у тым выглядзе, у якім яна цяпер ёсць.

Крытыкам, якія кажуць, што трэба застацца ў Бахмуце і загінуць, Прыгожын прапануе ўзяць аўтамат у рукі — і наперад: «Ідзіце, час яшчэ ёсць. Калі пражывяце два дні пад арцёмаўскім агнём, дай бог вам здароўя, зычу ўдачы».

«Асабовы склад ПВК «Вагнер» будзе захаваны для наступных аперацый у інтарэсах Расіі, а не на пацеху».

Прыгожын падкрэслівае бессэнсоўнасць аперацыі па ўзяцці Бахмута.

«Два квадратныя кіламетры Арцёмаўска на ход ваеннай аперацыі ніякім чынам не ўплываюць.

Самае галоўнае, каб тыя, хто яе ўзначальвае, ведалі, куды яны ідуць, да якіх меж і з якой мэтай».

Ён кажа, што галоўнае пытанне, каму патрэбны быў гэты «аператыўны прастор», які стварыла ў Бахмуце ПВК.

«Галоўнае пытанне: пакуль мы гінулі пад Бахмутам, чаму гэтым ніхто не карыстаецца, і якая мэта нашай ваеннай аперацыі? Адкажыце тыя, хто ведае і крытыкуе».

Таму аперацыя «Бахмуцкая мясарубка» скончаная, абвясціў Прыгожын.

Чытайце таксама: 

«Дзе, б***, боепрыпасы?» Прыгожын паказаў поле, усцеленае трупамі вагнераўцаў, і абмацюкаў Шайгу і Герасімава

Істэрыкі Прыгожына паказваюць, што Расія можа быць бліжэйшай да 1917 года, чым мы думаем

Артылерыя УСУ знішчыла месцы захоўвання боепрыпасаў «вагнераўцаў» — Мінабароны Украіны

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
40
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
6