Як сцвярджаюць аўтары расследавання, «сляды заказчыка вядуць ва Украіну».

Паводле сюжэта, выбуховыя прылады былі замаскіраваныя пад бытавыя прыборы, якія былі прывезены ў краіну з-за мяжы. У Беларусі іх атрымалі розныя людзі з заданнем — «забраць і не задаваць лішніх пытанняў».

У патрэбны час, як сцвярджаюць аўтары, пасылкі «павінны былі актываваць, каб справакаваць ахвяры і ўскалыхнуць сітуацыю ў краіне».

У сюжэце ўдзельнічае чамусьці дацэнтка журфака Аліцыя Пінюта.

2 мая па выніках чарговай нарады сілавога блока ў Лукашэнкі Іван Церцель прагназаваў значную эскалацыю абстаноўкі па перыметры Беларусі і абяцаў паказаць прыклады прадухілення тэрактаў, працу контрразведкі і матэрыялы затрыманняў.

І вынікі не прымусілі сябе чакаць. 

Нагадаем, 19 сакавіка КДБ паведаміў пра ліквідацыю ўзброенага замежніка ў Гродне, які нібыта прыехаў з Польшчы для разведвання патэнцыйных месцаў здзяйснення тэрактаў. Пазней па беларускім тэлебачанні паказалі кадры штурму кватэры і заявілі, што ў загінулага быў падроблены пашпарт РФ на імя Аляксея Ламакіна.

Гэтае здарэнне пакінула шмат пытанняў, а «Байпол» назваў спецаперацыю пастаноўкай з удзелам дзейнага супрацоўніка КДБ, які сыграў ролю «тэрарыста».

Чытайце таксама:

Старшыня КДБ праанансаваў «шэраг сур’ёзных акцый замежных цэнтраў» на тэрыторыі Беларус

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1