У апублікаваным аўтарэфераце працы асабліва цікавай будзе прыкладная частка, якая адказвае на пытанне: ці асацыюе беларускае грамадства сябе з канцэптам «рускага свету» — тым, якім ён існуе сёння?

Святлана Алейнікава ацэньвала гэта па трох асноўных параметрах:

1) асаблівасці беларускага менталітэту, уплыў на іх фармаванне розных этапаў гістарычнага развіцця; 
2) знешнепалітычныя арыентацыі і прыярытэты ў інтэграцыйных працэсах; 
3) успрыманне грамадствам ідэй «рускага свету» як прадукту нацыянальнага палітычнага маркетынгу.

Аналіз вынікаў дазволіў выявіць шэраг асаблівасцяў успрымання «рускага свету» беларусамі.

Па-першае, для беларусаў высокую значнасць маюць савецкі перыяд гісторыі і перыяд незалежнасці ў параўнанні з іншымі, больш раннімі этапамі гістарычнага развіцця беларускай дзяржаўнасці.

Па-другое, усведамленне, з аднаго боку, кансалідуючай ролі агульных традыцый і каштоўнасцяў славянскіх народаў, але з другога, — неабходнасці самастойнасці шляху развіцця.

Па-трэцяе, у роўнай ступені пазітыўнае ўспрыманне як індывідуалістычных, так і калектывісцкіх каштоўнасцей, якія традыцыйна супрацьпастаўляюцца адно аднаму ў рамках культурна-цывілізацыйнага і рэлігійнага падыходаў да «рускага свету».

«Асноўнымі ўмовамі палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь рэспандэнты назвалі дэмакратыю і выбарнасць органаў дзяржаўнай улады. Канцэпцыя правоў чалавека ўспрымаецца і як інструмент абароны інтарэсаў грамадзяніна, і як універсальная каштоўнасць, усярэднены стандарт паводзін, неабходны для бесканфліктнага ўзаемадзеяння ў полікультурным свеце. Стаўленне да дзяржавы пазбаўленае характэрных для «рускай ідэі» і ідэалогіі «рускага свету» сакральных падстаў і звязанае у першую чаргу з магчымасцю рэалізацыі ёй сацыяльных функцый», — робіць заключэнне Святлана Алейнікава.

Такім чынам, атрымліваецца, што беларусы не разумеюць рускага месіянства, не жадаюць канфліктаваць з заходняй цывілізацыяй, не бачаць у дзяржаве нечага вялікага і боскага, а хочуць, каб у ёй было проста добра жыць. Гэта ніяк не ўпісваецца ў канцэпт рускага свету.

Паводле даследавання Святланы Алейнікавай, «цяпер у экспертаў і грамадства ў цэлым няма выразна сфармаванага ўяўлення як пра саму ідэю «рускага свету», так і пра магчымыя перспектывы яе рэалізацыі. 

Да значных падстаў можна аднесці рускую мову, супольную культуру і традыцыі. Разыходжанні ў ацэнках трох іншых падстаў «рускага свету» (праваслаўная вера, супольныя ўяўленні аб гістарычным мінулым і адзіная сістэма каштоўнасцяў) сведчаць пра тое, што гэтыя ўяўленні пакуль або наогул не сфармаваныя, або слаба структураваныя, гэта значыць, не з'яўляюцца значнымі ў каштоўнасна-матывацыйнай сістэме той ці іншай групы».

Дарэчы, «руская ідэя», пра якую цяпер так шмат кажуць прыхільнікі «рускага свету», першапачаткова складалася ва ўдасканаленні сваёй дзяржавы, а не чужых, дадае выданне.

Чытайце таксама:

У Крычаў прывезлі васковыя фігуры Пуціна і Сталіна

Лінгвіст расказаў расійскай аўдыторыі пра ментальнасць беларусаў з дапамогай дванаццаці слоў. Не ўсе з іх літаратурныя

У Гомелі настаўнік павёў школьнікаў у мясцовы «Рускі дом», каб пасумаваць з нагоды гібелі Уладлена Татарскага

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
30
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
2