Танк Leopard

Танк Leopard

У новы пакет дапамогі, як паведамляе Міністэрства абароны, увойдуць у тым ліку 30 танкаў Leopard-1, 15 зенітных самаходных установак Gepard, больш за 200 разведвальных беспілотнікаў, чатыры зенітна-ракетныя комплексы IRIS-T-SLM.

«Мы хочам, каб гэтая жудасная і беззаконная вайна скончылася як мага хутчэй … на жаль, пакуль для гэтага няма ніякіх перадумоў», — заявіў Барыс Пісторыус.

Міністр заявіў, што Нямеччына працягне аказваць дапамогу Кіеву.

Пра тое, што Нямеччына рыхтуе новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на 2,7 млрд еўраў, раней паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Чытайце таксама:

«Не хапала сілы». Залужны згадаў, што давяло яго да слёз з пачатку расійскага ўварвання

«З мэтай павышэння ўстойлівасці абароны». Мінабароны Расіі прызнала адступленне на поўнач ад Бахмута

Украінскія войскі пачалі падрыхтоўку да контрнаступу — CNN

Клас
31
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2