Рафаэль Надаль. Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP
«Не я прымаў рашэнне, так вырашыла маё цела, — сказаў Надаль. — Наступны год, верагодна, будзе маім апошнім годам, гэта мая ідэя. Калі я зараз буду працягваць гуляць, я не змагу гэтага дамагчыся».
«Ралан Гарос» — адзін з чатырох турніраў серыі «Вялікага шлема», і Рафаэль Надаль з'яўляецца абсалютным яго каралём, піша Бі-бі-сі.
Ён выйграваў турнір 14 разоў, уключаючы мінулы год. Усяго на рахунку іспанца 22 тытулы «Вялікага шлема»: яшчэ па два разы ён выйграваў Australian Open і Уімблдан, і чатыры разы — US Open.
«Сітуацыя з траўмай, якую я атрымаў у Аўстраліі, развівалася не так, як мне хацелася б. З тых часоў мне давялося шмат ад чаго адмовіцца, і цяпер «Ралан Гарос» таксама немагчымы. Вы можаце ўявіць, як гэта цяжка для мяне, улічваючы, што для мяне значыць гэты турнір», — сказаў Надаль журналістам.
Паводле яго, ён не мае намеру вяртацца на корт у найбліжэйшыя некалькі месяцаў. З вялікай доляй імавернасці сезон-2023 можна лічыць для Надаля датэрмінова завершаным.
«Ралан Гарос» пройдзе ў Парыжы 28 мая — 11 чэрвеня. У календары гэтага года застаецца яшчэ два турніры «Вялікага шлема» — Уімблдан у ліпені і Адкрыты чэмпіянат ЗША ў верасні.
Чытайце таксама:
Арыне Сабаленка не даюць брытанскую візу для ўдзелу ва Уімблдане
Арганізатары Уімблдана пагадзіліся дапусціць расійскіх і беларускіх тэнісістаў да ўдзелу ў турніры
FIFA прадставіла лагатып чэмпіянату свету па футболе 2026 года. І ён вельмі дзіўны