Фота: «Наша Ніва»
Лічыцца, што свята ўсталявалі яшчэ ў апостальскія часы. Яно звязанае з евангельскімі падзеямі, што адбыліся ўслед за Уваскрасеннем Хрыста.
Сын Божы з'явіўся сваім апосталам, блаславіў і абвясціў, што на іх пасланы Дух Святы і з гэтага часу яны будуць прапаведаваць хрысціянства паўсюль. Пасля гэтага ўзнёсся на неба.
Лічыцца, што Ушэсце Хрыста адкрыла праведным душам шлях у рай. Гэтае вялікае свята дае вернікам надзею на тое, што шляхам самаадрачэння і ачышчэння яны змогуць наблізіцца да Бога.
Ушэсце сімвалізуе завяршэнне велікоднага цыкла.
У гэты дзень царкоўная служба амаль дакладна паўтарае велікодную, а напярэдадні вернікі збіраюцца на ўсяночнае трыванне.
Нашы продкі верылі ў тое, што на Ушэсце можна вымаліць у Бога любую просьбу.





