Усе фота: Аляксандр Палітаеў / «Ваяр»
На палігонах Расіі беларускія зенітчыкі прайшлі поўны курс падрыхтоўкі да баявога прымянення сістэмы. Мінабароны паведамляе, што «вайскоўцы гатовыя прымяніць свае веды і ўменні на практыцы для забеспячэння ваеннай бяспекі Беларусі і Саюзнай дзяржавы ў цэлым».
У Беларусі працягваецца рэалізацыя мер па нарошчванні баявога патэнцыялу рэгіянальнай групоўкі войскаў, у тым ліку аснашчэнне злучэнняў і вайсковых часцей Узброеных Сіл новымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення, паведамляе Мінабароны.
Міністры абароны Расіі і Беларусі 25 мая падпісалі дакументы пра захоўванне ядзернай зброі ў Беларусі. Тады ж Віктар Хрэнін паведаміў, што рэгіянальная групоўка беларуска-расійскіх войскаў узмацніла свой баявы патэнцыял такімі відамі ўзбраення, як аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» і зенітная ракетная сістэма С-400.






пляваць заўжды крамлю было на ўсіх, акром крамля