Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Вядома, што ад 20 да 40 працэнтаў людзей з дыягнаставанай трывогай ці дэпрэсіяй таксама маюць і расстройствы, звязаныя з ужываннем алкаголю. Тым не менш, нягледзячы на ​​распаўсюджанасць гэтых захворванняў, якія ідуць поплеч, спробы зразумець, чаму існуе гэтая сувязь, далі неадназначныя вынікі. 

Хоць гэта праўда, што некаторыя людзі ў надзеі знайсці палёгку для псіхічнага здароўя звяртаюцца да алкаголю, такое тлумачэнне не можа цалкам праясніць сувязь. Але прычына, чаму гэта праўда, — вялікае пытанне, на якое навукоўцы імкнуцца адказаць.

Адзін аргумент здаецца асабліва істотным: людзі з трывогай і дэпрэсіяй ужываюць алкаголь для «самалячэння», і тое, што пачыналася як хуткае рашэнне для расслаблення, у канчатковым выніку перарастае ў развіццё расстройства, звязанага з ужываннем алкаголю. Гэта захворванне, якое выклікае моцную патрэбу выпіць, страту кантролю і ўзмацненне пачуцця трывогі і раздражняльнасці ў цвярозым стане.

Але праблемы з алкаголем могуць пачацца раней, чым у людзей разаўецца трывога або дэпрэсія. Мэт Кушнер, прафесар Універсітэта Мінесоты, цягам 30 гадоў вывучае сувязь паміж трывогай і праблемамі з алкаголем. Ягонае даследаванне паказвае, што нават наяўнасць паасобку альбо алкагольнай залежнасці, або трывожнага расстройства істотна павялічвае імавернасць развіцця іншага стану з гэтай пары цягам некалькіх гадоў.

Для даследчыка гэтыя двухбаковыя адносіны сведчаць аб тым, што расстройствы, звязаныя з ужываннем алкаголю, а таксама трывога і дэпрэсія могуць мець агульную першапрычыну. 

Апошняе даследаванне каманды Кушнера наблізіла нас на адзін крок да высвятлення таго, чаму гэтыя захворванні так цесна звязаны. Выявілася, што людзі з дыягнаставанай трывогай або дэпрэсіяй часцей адчуваюць сімптомы алкагалізму, чым людзі без гэтых захворванняў, нават калі яны п'юць такую ж колькасць алкаголю. Гэта з'ява — калі адна група адчувае больш шкоды, чым іншая, нават калі яны робяць тое ж самае — называецца «эфектам парадоксу шкоды». Вынікі апублікаваныя ў часопісе Alcohol: Clinical & Experimental Research.

Разуменне ўзаемасувязі паміж трывогай, дэпрэсіяй і расстройствамі ўжывання алкаголю дае практычную і вельмі неабходную стратэгію лячэння гэтых захворванняў. Inverse тлумачыць: гістарычна большасць даследчыкаў лічылі, што розныя дыягназы трэба лячыць з дапамогай спецыяльных умяшанняў, а не ў спалучэнні з іншымі дыягназамі. Але было б лепш змяніць або аб'яднаць меры пры лячэнні людзей з некалькімі звязанымі захворваннямі.

Вядома, неабходныя дадатковыя даследаванні, каб растлумачыць сувязь, але Кушнер і яго калегі падазраюць, што гэта можа быць звязана з мозгам і нервовай дысрэгуляцыяй, а дакладней з тымі яго ўчасткамі, што звязаныя са стрэсам і ўзнагародай. Ёсць некалькі варыянтаў, пры якіх мазгавая рэгуляцыя можа парушыцца. Даследчыя групы кажуць, што ёсць доказы таго, што некаторыя людзі нараджаюцца з мозгам, больш уразлівым да развіцця гэтых захворванняў. 

Між тым ёсць таксама доказы і таго, што клінічная трывога або дэпрэсія могуць выклікаць працяглыя нейрабіялагічныя змены, якія павялічваюць імавернасць развіцця сімптомаў алкагалізму. Гэтая ўразлівасць можа захоўвацца нават пасля таго, як трывога і дэпрэсія зменшыліся, тлумачыць спадар Кушнер.

«Асобы з трывожнымі або дэпрэсіўнымі праяўленнямі павінны ведаць, што яны могуць быць больш адчувальныя да шкодных наступстваў ужывання алкаголю, чым іншыя», — кажа ён.

Чытайце таксама:

Ці далёка вам да алкагалізму? Праверце сябе

Нейрабіёлаг прапанаваў пяць простых прыёмаў, якія дапамогуць знізіць рызыку дэпрэсіі

Як перажыць пахмелле. Упэўненыя, вы робіце памылкі

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
1