Генпракуратура сцвярджае, што гэта 24-гадовы расійскі вайсковец, намеснік камандзіра, наводчык-аператар БМД-2 з бартавым нумарам 111, які служыў у 76 гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай дывізіі ПДВ РФ, піша Бі-бі-сі.

Яму інкрымінавана парушэнне законаў і звычаяў вайны, спалучанае з наўмысным забойствам (ч. 2 арт. 28, ч. 2 арт. 438 КК Украіны).

Па даных следства, раніцай 5 сакавіка 2022 года па ўказанні камандзіра калона баявых машын расійскай арміі пачала рух з тэрыторыі дзіцячага лагера «Прамяністы» ў напрамку лясной зоны каля вёскі Здзвіжаўка.

Маршрут пралягаў па вуліцы Леха Качыньскага да горада Буча. Насустрач вайсковай калоне выехалі два аўтамабілі з мірнымі жыхарамі, у тым ліку з двума дзецьмі. Па загадзе расійскіх камандзіраў быў адкрыты агонь з 30 мм аўтаматычнай гарматы 2А42 па транспартных сродках, сцвярджаюць украінскія следчыя.

Чатыры чалавекі атрымалі смяротныя раненні: маці, двое малалетніх дзяцей і іх сусед, — іншыя былі параненыя.

Зараз вядуцца працэсуальныя дзеянні па прыцягненні да адказнасці іншых саўдзельнікаў ваеннага злачынства.

Чытайце таксама:

Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды

Вуліцу Бучы назавуць іменем беларуса-добраахвотніка

«Ніколі не даруем». У гадавіну вызвалення Бучы Зяленскі апублікаваў відэа пра забойствы мірных украінцаў

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
24