Канстанцін Затулін. Фота: Дзярждума Расіі
«Што было б карысна з улікам геаграфічнай блізкасці — гэта дамагчыся таго, каб і Беларусь узяла ў гэтым удзел. Калі не наўпрост, то гэтак жа, як і на першым этапе спецыяльнай аперацыі, даць сваю тэрыторыю для таго, каб нашы ўзброеныя сілы маглі з гэтай тэрыторыі дзейнічаць, калі такая неабходнасць паўстане. А яна, цалкам магчыма, паўстане», — сказаў Канстанцін Затулін.
Раней Расія і Беларусь падпісалі дакумент аб размяшчэнні нестратэгічнай ядзернай зброі ў Рэспубліцы. Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч патлумачыў, што рашэнне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі прынялі, каб Захад не «перайшоў апошнюю чырвоную рысу».
Чытайце таксама:
У Дзярждуме пацвердзілі інфармацыю аб праблемах са здароўем у Лукашэнкі





