Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота Kremlin.ru
Эрдаган абмеркаваў па тэлефоне з Пуціным сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС, пра гэта паведаміла канцылярыя турэцкага лідара.
Зазначаецца, што прэзідэнт Турцыі выступіў з ініцыятывай стварэння Міжнароднай камісіі па Кахоўскай ГЭС.
Таксама Таіп Эрдаган абмеркаваў гэту ж сітуацыю з Уладзімірам Зяленскім.
«Расказаў пра гуманітарныя і экалагічныя наступствы расейскага тэракта на Кахоўскай ГЭС, у прыватнасці пра рызыкі для Запарожскай АЭС. Перадаў спіс надзённых патрэбаў Украіны для ліквідацыі бедства. Голас Турцыі важны, калі гаворка ідзе пра вывад акупацыйных войскаў з украінскай тэрыторыі. А таксама аб вяртанні нашых незаконна зняволеных, у прыватнасці крымскіх татараў, і працягу ды пашырэнні збожжавай ініцыятывы», — напісаў у сваім тэлеграме Уладзімір Зяленскі.
Чытайце таксама:
Кахоўскую ГЭС узарвалі па загадзе Пуціна — Данілаў
Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС
Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў





