Фота ілюстрацыйнае
У выніку ласінага нападу мужчыну 1939 года нараджэння і жанчыну 1948 года нараджэння давялося шпіталізаваць. Пасля абследавання пацярпелых у бальніцы высветлілася, што пенсіянеры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Больш за ўсё пацярпела жанчына, якая атрымала чэрапна-мазгавую траўму.
Падворак пасля візіту нечаканага госця
Пасля прыбыцця ратавальнікаў да месца здарэння жывёліна ўцякла ў лес, дзе таксама напала на леснікоў недалёка ад Стоўпішча. Цяпер лася адлавілі, высвятляюцца абставіны здарэнняў, як паведамляе раённая разета «Кіравец».
Чытайце таксама:
У Жыровіцкім манастыры завялі сапраўдны звярынец. Паглядзіце, якія там жывуць жывёлы і птушкі





