Канцлер Олаф Шольц збіраецца «найбліжэйшым часам» пагаварыць з Пуціным
«Я маю намер зрабіць гэта (пагаварыць з Пуціным. — «НН») зноў у найбліжэйшы час. Перамовы — гэта нармальна. Пытанне ў тым, хто з кім і пра што вядзе перамовы», — заявіў Олаф Шольц, выступаючы ў Нюрнбергу.
Святлана Ціханоўская і Олаф Шольц. Фота: ОСЦ
Канцлер чарговы раз падкрэсліў, што галоўнай умовай «справядлівага міру» будзе вывад Расіяй сваіх войскаў з тэрыторыі Украіны.
«Гэта тое, што неабходна зразумець», — рэзюмаваў Шольц.
Апошні раз прэзідэнт Расіі і нямецкі канцлер размаўлялі па тэлефоне ў снежні мінулага года, піша Bild.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ