Паводле звестак супольнасці, са студзеня 2022 года па студзень 2023 года чыгункай з Беларусі ў Расію было вывезена 131 535 тон боепрыпасаў.

Адзначаецца, што інфармацыя пра аб'ёмы вывазу боепрыпасаў мае дакладнасць у межах 90—95%. Гэта азначае, што прыведзеныя звесткі можна інтэрпрэтаваць з мінімальнай хібнасцю. І яны, як сцвярджаецца, сведчаць пра значна большае, чым паказвае прапаганда, уцягненне рэжыму Лукашэнкі ў вайну на баку агрэсара, і ёсць доказам яго непасрэднага ўдзелу ў ёй.

Пры гэтым адпраўка ў Расію боепрыпасаў з беларускіх арсеналаў нібыта працягваецца і па сёння (у сярэднім ад 5 000 да 10 000 тон у месяц).

Чытайце таксама:

Машыністам беларускага цягніка, які праз дыверсію сышоў з рэек у Бранскай вобласці, уручылі падзяку міністра

Расійскія вайсковыя эшалоны прыбываюць у Беларусь проста з зоны баявых дзеянняў — Супольнасць чыгуначнікаў

За дыверсанта — узнагарода. Улады ўзмацняюць патруляванне і іншыя меры бяспекі на чыгунцы — Супольнасць чыгуначнікаў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10