Фота: твітар @prezidentpavel

Фота: твітар @prezidentpavel

Падчас экскурсіі да Паліны з Корасценя пачалі чапляцца аднакласнікі. Яе пыталі, ці яна расіянка. Калі дзяўчынка адказала, што ўкраінка, яе пачалі зневажаць і плюнулі ў твар. Відэа гэтага ў сацыяльныя сеткі выклала мама Паліны.

«Украіна ёсць ку*ва. Украіна дурная. Расія лепшая. Расія мацнейшая», — казалі дзеці.

Паліна ім у адказ заявіла, што «Расія — гэта г**но». 

Украінская амбасада ў Чэхіі тады апублікавала заяву, у якой асудзіла такія дзеянні.

Учора прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл сустрэўся з Палінай.

«Я асуджаю здзекі, прыніжэнні і гвалт у школах у цэлым. А ў выпадку з дзіцем, якому праз вайну давялося пакінуць сваю краіну і сяброў і якому мы прапанавалі прытулак, гэта асабліва ганебна. Я цаню рэакцыю школы і бацькоў і тое, што былі прабачэнні. Але шнары на душы застануцца», — напісаў прэзідэнт у твітары.

Клас
108
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
9
Сумна
32
Абуральна
14