Каманда «Байпол» і Святлана Ціханоўская. Архіўнае фота

Каманда «Байпол» і Святлана Ціханоўская. Архіўнае фота

АПК абвясціў вынікі сустрэчы з лідаркай дэмакратычнай Беларусі Святланай Ціханоўскай. 

1. Адбываецца рэарганізацыя працы «Байпола». Аб’яднанне сілавікоў Беларусі, куды ўваходзяць Мацвей Купрэйчык, Уладзімір Жыгар і іншыя, аддзяляецца ад фонду «Байпол». У найбліжэйшы час яны вызначацца з назвай, формай юрыдычнай асобы і кірункамі працы.

2. У адказнасці Станіслава Лупаносава і Аляксандра Азарава застаецца план «Перамога». План «Перамога», як піша АПК, «знаходзіцца ў поўнай бяспецы, працягваецца праца па яго напаўненні і падрыхтоўцы».

3. Каналы медыя «Байпола» дзеляцца наступным чынам: Telegram, Instagram, Youtube застаюцца за Аб’яднаннем сілавікоў Беларусі; Facebook, TikTok і сайт — за «Байполам» пад кіраўніцтвам Аляксандра Азарава.

4. Усе ўдзельнікі сустрэчы пагадзіліся на праходжанне паліграфа ў незалежнага эксперта цягам наступных двух месяцаў.

5. У «Байполе» ў найбліжэйшы час будзе праведзены фінансавы аўдыт незалежнай кампаніяй, якую ўхваляць абодва бакі. Арганізацыя выплаціць пазыкі па зарплатах.

6. Уводзіцца мараторый на ўзаемныя абвінавачанні і публічную крытыку, а таксама любыя дзеянні, якія прычыняюць шкоду другому боку і «Байполу» як супольнасці. Бакі павінны імкнуцца да паразумення і суіснавання.

Напярэдадні АПК выступіў з заяваю наконт сітуацыі ў арганізацыі «Байпол». Паводле прэс-рэліза, пагроз для канфідэнцыйнай інфармацыі сёння няма, «уцечкі інфармацыі не выяўлена». 

Нагадаем, на мінулым тыдні ў «Байполе» адбыўся скандал. Аляксандр Азараў апублікаваў відэа, у якім заявіў, што «Байпол» страціў доступ да сваіх медыярэсурсаў, усе паролі засталіся ў распараджэнні былога супрацоўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, які адмовіўся прайсці паліграф, за што і быў звольнены з арганізацыі.

Пазней у тэлеграм-канале «Байпола» з'явіўся запіс, у якім абвінавачанні прагучалі ў адрас самога Аляксандра Азарава. 

Поўную храналогію канфлікту ў «Байполе» вы можаце прачытаць тут. 

Клас
62
Панылы сорам
50
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
2