Як паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», з 18 мая 2023 года сталі адзначацца навучальна-трэніровачныя палёты новага для беларускай арміі самалёта — Ту-134АК. 

Гэты борт прыляцеў на аэрадром Мачулішчы 8 снежня 2022 года пад рэгістрацыйным нумарам RF-65681 ПКС РФ. Раней ён доўгі час знаходзіўся на захоўванні ў РФ, да пачатку 2022 года прайшоў капітальны рамонт і пасля апынуўся ў Беларусі.

З канца 2022 года Ту-134 быў на мінскім авіярамонтным заводзе, а ўжо ў маі 2023 года стаў на крыло ў ліўрэі МА РБ. У Беларусі борт атрымаў новы рэгістрацыйны нумар — EW-772DV і цяпер дыслакуецца на аэрадроме 50-й ЗАБ у Мачулішчах.

«Беларускі Гаюн» адзначае, што Ту-134АК — першы пасажырскі самалёт у распараджэнні МА РБ, у якога ёсць бартавы туалет. Аднак скарыстацца прыбіральняй змогуць толькі вышэйшыя чыны УС РБ, бо самалёт мае VIP-выкананне і прызначаны для перавозкі вайсковага кіраўніцтва.

Самалёту ўжо каля 40 гадоў. Цяпер паветранае судна ўсё яшчэ праходзіць планавы аблёт, паводле інфармацыі на партале дзяржаўных закупак, у Мачулішчах яшчэ трэба закупіць аэрадромную асенізацыйную машыну, каб не зліваць адходы на паласе.

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1