Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У сераду пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +10..+16°C, максімальная тэмпература днём +26..+31°C. У Мінску ноччу +15°C, удзень да +30°C.

22 чэрвеня, у чацвер, ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём у многіх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу ад +10°С па паўночным усходзе да +18°С па захадзе, днём +23..+30°С. У Мінску ўначы да +21°C, удзень да +28°C. Магчымы кароткачасовы дождж.

23 чэрвеня надвор'е ў асноўным будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы +11..+18°С, удзень +24..+30°С. У Мінску ўначы +20°C, удзень +25°C, але без дажджоў, інфармуе партал pogoda.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0