Сана Марын. Фота: Sergei Grits / AP

Сана Марын. Фота: Sergei Grits / AP

Паводле яе слоў, тое, як журналісты пісалі пра яе жыццё, здавалася «неабгрунтаваным і перабольшаным», як піша Yle.fi. 

— Пазаўчора быў мой апошні дзень працы на пасадзе прэм'ер-міністра, і я лічу, было б разумна, каб пытанні, якія датычаць майго асабістага жыцця, больш не абмяркоўваліся на публіцы падобным чынам, — напісала Марын у твітары. 

Яна адмовілася каментаваць твіт пасля публікацыі.

Сана Марын была прэм'ерам Фінляндыі са снежня 2019 года па красавік 2023 года. Калі яна ўзначаліла ўрад, яна была самым маладым на той час прэм'ер-міністрам у свеце (34 гады).

Медыя актыўна каментавалі яе прыгажосць, свецкае жыццё, у тым ліку вечарынкі або развод з мужам. У красавіку 2023 года яе Сацыял-дэмакратычная партыя прайграла выбары, і Марын пайшла ў адстаўку. У аўторак фінскі ўрад узначаліў кансерватар Петэры Орпа.

Чытайце таксама:

У Фінляндыі будзе кансерватыўны прэм'ер

36-гадовая прэм'ерка Фінляндыі ўзарвала інтэрнэт міні-шортамі. Расказваем пра яе

Фінская прэм'ерка Сана Марын стала зоркай. А што вядома пра яе мужа?

Прэм'ер-міністр Фінляндыі: Без ЗША Еўропе не хопіць сіл, каб супрацьстаяць Расіі

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2