Агульная колькасць здзелак з дамамі ў Мінску і Мінскай вобласці ў маі склала 861, што блізка да паказчыка мая мінулага года. У Мінскім раёне за май 2023 года правялі 150 здзелак куплі-продажу, што на 8% больш, чым было ў папярэднім годзе.

У найбліжэйшых раёнах за месяц заключылі 392 здзелкі, што на 2% менш, чым у маі 2022 года. Да найбліжэйшых адносяцца Лагойскі, Пухавіцкі, Смалявіцкі, Дзяржынскі, Уздзенскі, Маладзечанскі, Вілейскі і Валожынскі раёны.

За год істотна падаражэлі дачы (+6,5%) і ўчасткі (+4,1%). «Сучасныя» хаты сталі каштаваць даражэй на 1,3%. «Старыя» і недабудаваныя дамы, наадварот, сталі таннейшымі на 5,7% і 0,2% адпаведна.

Па папярэдніх звестках, у сталіцы правялі 11 здзелак куплі-продажу (як і на месяц раней), а колькасць дамоў, выстаўленых на продаж у Мінску, за месяц павялічылася на 2%.

У той жа час сярэдняя цана квадратнага метра дамоў у межах горада зніжаецца ўжо чацвёрты месяц запар: у маі яна знізілася яшчэ на 0,6%. Цяпер гэтая цана складае 1064 даляры.

Чытайце таксама:

Раённы шык. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя дарагія кватэры ў раённых цэнтрах

Хата, хлеў і шмат зямлі — ад 37 рублёў. Шукаем варыянты пад дачу ў Рэестры пустых дамоў

З лазняй і басейнам. За пяць хвілін ад Мінска прадаецца стылёвы дом з бруса

«У трэндах дачы». Эксперты расказалі, што адбываецца з продажам дамоў і што будзе далей

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
5
Абуральна
2