Выступленне Super Besse ў 2021 годзе. Фота: фэйсбук гурта

Выступленне Super Besse ў 2021 годзе. Фота: фэйсбук гурта

Сярод хэдлайнераў падзеі — музыкі Света Бень і Галя Чыкіс, гурт Super Besse, а гэтаксама пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. У Варшаве 9 ліпеня на беразе Віслы пройдзе Hučna Fest, як піша Reform.by.

Музычная сцэна, арт-маркет, пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў, а гэтаксама літаратурная сцэна — праграма фестывалю, які ўжо трэці год запар ладзіць Free Belarus Center, выглядае маштабна.

Ужо вядома, што сярод выступоўцаў музычнай сцэны таксама будуць беларускія гурты Sož і Graphotype, а таксама ўкраінскі band I33I.

Афіша падзеі. Фота: фэйсбук FreeBelarusCenter.

Афіша падзеі. Фота: фэйсбук FreeBelarusCenter.

Выдавецтва «Янушкевіч», якое арганізуе на фестывалі свой кніжны стэнд, згадвае пра літаратурныя навінкі Альгерда Бахарэвіча.

«Нагадаем, што цягам апошняга месяца ў Альгерда Бахарэвіча выйшла з друку ажно тры новыя кнігі — «Плошча Перамогі», «Ператрус у музэі», «Хлопчык і сьнег». І ўсе яны — на злабадзённыя, балючыя тэмы, якія трывожаць кожнага неабыякавага беларуса», — звяртае ўвагу на галоўнага госця літаратурнай пляцоўкі інстытуцыя.

Найбліжэйшым часам Free Belarus Center абяцае раскрыць імёны іншых удзельнікаў падзеі.

Канцэпцыя ж фестывалю Hučna Fest, нагадаем, гучыць так:

«Фэст аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. Мы запрашаем беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра нашу Беларусь — сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную».

Уваход на мерапрыемства — вольны. Час і месца — 9 ліпеня, на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).

Сачыць за падзеяй можна тут.

Чытайце таксама:

Уладзімір Арлоў: «Я мару пра час, калі ў дэмакратычнай Беларусі прэзідэнтам будзе жанчына»

Праз сто гадоў на расійскім аўкцыёне ўсплыла рэліквія з мінскага кафедральнага сабора

Кафкіянская імперыя і яе метады. 200 гадоў з пачатку «працэсу філаматаў і філарэтаў»

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2