Андрэя Несцяровіча судзяць паводле арт. 295 ч. 2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Яму пагражае пакаранне ад папраўчых работ да сямі гадоў калоніі.

Гродзенскага бізнэсмена Андрэя Несцяровіча затрымалі 14 красавіка і падвергнулі адміністрацыйнаму арышту на 10 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП. Пазней яго арыштавалі на трое сутак у рамках крымінальнай справы. Па якім артыкуле яе завялі, не паведамлялі. Потым ён выйшаў на волю.

Этнакрама «Цудоўня» працуе ў Гродне з 2015 года. Падчас і пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася з рэпрэсіямі: яе штрафавалі і пазбаўлялі памяшкання. Яе ўладальнік вырашыў заставацца ў Беларусі, каб развіваць мясцовую культуру і рамёствы.

Артыкул «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» у мінулым таксама некалькі разоў выкарыстоўваўся для пераследу па палітычных прыкметах.

Чытайце таксама:

Уладальнік гродзенскай этнакрамы «Цудоўня»: Будучыня — будзе, пакуль мы яе будуем

Уладальнік гродзенскай этнакрамы распавёў, чаму не з’язджае з Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
36