Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Звесткі пра пацярпелых і разбурэнні высвятляюць. На месцы здарэння разгарнулі аператыўны штаб, усю неабходную дапамогу будуць аказваць параненым», — адзначыў Кірыленка.

Як паведамілі ў Краматорскай гарадской вайсковай адміністрацыі, на месцы ракетнага ўдару ў цэнтры Краматорска вядуць пошукава-выратавальныя працы.

Паводле звестак міністра ўнутраных спраў Украіны Ігара Кліменкі, у выніку абстрэлу загінулі 2 чалавекі, 22 атрымалі траўмы, з якіх 1 дзіця.

«Пашкоджаныя будынкі ўстановы харчавання і некалькі прыватных дамоў. Працягваецца разбор завалаў. Там могуць знаходзіцца людзі. Ратавальнікі і паліцэйскія працуюць на месцы», — паведаміў Кліменка. 

Чытайце таксама:

Зяленскі: Быў на фронце, гэта шчаслівы дзень — на ўсіх кірунках было прасоўванне

Украінцы за выходныя прасунуліся на 1-2 кіламетры — Мінабароны

У Бярдзянску расіяне забілі двух 16-гадовых падпольшчыкаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2