Скрыншот відэа СК

Скрыншот відэа СК

13-гадовы школьнік, знаходзячыся на змене ў аздараўленчым лагеры, разам з сябрамі гуляў на спартыўнай пляцоўцы. Падлеткі па чарзе заскоквалі на перакладзіну футбольных варот, каб падцягнуцца. Пад цяжарам вагі аднаго з іх металічная канструкцыя ўпала на хлопчыка.

Цяпер школьнік у бальніцы, яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі.

Футбольныя вароты не былі замацаваныя.

СК падрабязна расследуе справу.

Нагадаем, што ў лістападзе 2022 года аналагічнае здарэнне адбылося ў Мінску на спартыўнай пляцоўцы на вуліцы Фогеля. 12-гадовы хлопчык, гуляючы ў футбол разам з сябрамі, заскочыў на вароты і стаў разгойдвацца. Пад цяжарам цела падлетка 27-кілаграмовая металічная канструкцыя ўпала проста на яго.

Хлопчык атрымаў цяжкія траўмы і праз два тыдні памёр у бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць. Работніка ЖЭУ, якога палічылі вінаватым, у чэрвені гэтага года асудзілі да калоніі-пасялення.

У 2017 годзе ў Салігорскім раёне на 12-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты. Падлетак загінуў. 

У 2019 годзе такі ж выпадак быў у Баранавіцкім раёне. Загінуў 11-гадовы хлопчык. 

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1