А вось ападкаў будзе менш за норму, распавёў сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ.

Паводле прагнозаў сусветных прагнастычных цэнтраў, сярэдняя тэмпература паветра ў ліпені на 1-2°C перавысіць сваю шматгадовую норму, якая складае ад +18°C на паўночным захадзе да +20°C на паўднёвым усходзе і ў параўнанні з чэрвенем павышаецца на 2°C. Але гэта не азначае, што спёка будзе кожны дзень. Паніжэнне тэмпературы таксама перыядычна будзе здарацца.

Пераважная дзённая ліпеньская тэмпература паветра ў асноўным будзе змяняцца ад +23°C да +27°C, у асобныя дні пры паступленні гарачага сухога паветра слупкі тэрмометраў дасягнуць 30-градуснай адзнакі, начная тэмпература — ад +12 да + 14°C.

Ліпень — звычайна самы вільготны месяц, але не сёлета. Колькасць ападкаў чакаецца меншая за кліматычную норму, а норма — ад 12 да 16 дзён з дажджом. Гэтак жа не абыдзецца без небяспечных з'яў надвор'я: навальніц, ліўняў, шквалу і граду.

У ліпені таксама назіраецца найбольш устойлівая і высокая тэмпература вады ў беларускіх рэках і азёрах — ад +24 да +28°C. 

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
0