Міхаіл Жук

 Міхаіл Жук

Першым пра смерць чыноўніка паведаміў 13 ліпеня тэлеграм-канал гродзенскіх праваабаронцаў. Але журналістам не ўдалося атрымаць пацверджанне з другой крыніцы.

Сёння былыя сілавікі распавялі некаторыя акалічнасці здарэння.

Паводле іх інфармацыі, цела Міхаіла Жука з агнястрэльным скразным раненнем галавы было знойдзена на парослым хмызняком участку мясцовасці — паміж праспектам Міру і вуліцай Станцыйнай у Мастах.

На месцы здарэння была паляўнічая гладкаствольная стрэльба ІЖ-43, якая належала загінуламу. Менавіта з яе, піша BELPOL, і быў зроблены стрэл.

Слядоў і прадметаў, якія б паказвалі на здзяйсненне ў дачыненні да Жука злачынства, у ходзе агляду месца здарэння выяўлена не было.

Асноўная і найбольш праўдападобная разгляданая версія — суіцыд.

У загінулага засталіся жонка і двое дзяцей — сын, 1996 г. н., і дачка, 2010 г. н.

Гэта ўжо трэці за апошні час выпадак суіцыду сярод чыноўнікаў.

Летась у сваім доме ў Драздах, па інфармацыі «Нашай Нівы», звёў рахункі з жыццём Уладзімір Макей.

У ліпені 46-гадовы міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
15
Сумна
10
Абуральна
8